На прапускным пункце «Каменны Лог» пры вяртанні з Літвы затрыманая Святлана Лябедзька, жонка лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, паведамляе прэс-служба АГП.

«Вось ужо паўгадзіны, як у Святланы забралі дакументы, і ўсе яе спробы атрымаць хоць нейкую інфармацыю,
тлумачэнне таго, што адбываецца, натыкаюцца на адказ: чакайце, аб рашэнні вам будзе паведамлена, — распавёў ucpb.org лідар АГП, якога сёння не выпусцілі з Беларусі, таксама затрымаўшы ў Каменным Логу.
— Такое ўражанне, што гэта проста нейкая спецаперацыя — інакш назваць тое, што адбываецца я не 
магу».

У Анатоля Лябедзькі на сёння былі запланаваныя сустрэчы ў парламенце, МЗС Літвы і мэрыі Вільні. Апрача таго ў сталіцы Літвы група беларускіх апазыцыйных палітыкаў мела абмеркаваць у рэжыме «без праслушкі» стратэгію дзеянняў на восень 2012 года.

Канстытуцыйных падставаў для абмежавання свабоды перамяшчэння асобных грамадзян няма.

Аднак выказвалася меркаванне, што ўлады могуць скарыстаць для гэтага новую норму ў заканадаўстве, якая дае магчымасць абмяжоўваць выезд за мяжу асобам, якія знаходзяцца ў прафілактычнай распрацоўцы КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?