Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) 7 сакавіка апублікавала чарговы рэйтынг нацыянальных зборных. Беларуская каманда з моманту выхаду папярэдняга рэйтынгу (15 лютага) правяла адзін матч.
Беларусы згулялі ўнічыю ў таварыскай сустрэчы з малдаванамі (0:0). У новым рэйтынгу зборная Беларусі апусцілася на дзве пазіцыі — з 67-га на 69-ы радок (490 ачкоў супраць 495 у лютым).

Найбліжэйшыя спарынгі падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць у пачатку лета дома — 5 чэрвеня супраць зборнай Азербайджана і 8 чэрвеня супраць каманды Літвы.

Сапернікі беларускай зборнай па адборачным турніры чэмпіянату свету 2014 года займаюць наступныя месцы:
Іспанія — 1-е (1.561 бал), Францыя — 16-е (938), Грузія — 74-е (462), Фінляндыя — 84-е (412).

У першую дзясятку сусветнага рэйтынгу (акрамя іспанцаў) уваходзяць каманды Галандыі (1.379), Германіі (1.332), Уругвая (1.289), Бразіліі (1.157), Англіі (1.121), Партугаліі (1.106), Аргенціны (1.102), Італіі (1.062) і Харватыі (1.049).

Усяго ў сакавіцкі рэйтынг увайшлі 208 зборных. Наступная версія спіса будзе апублікавана 11 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?