«Шаноўныя працаўніцы „Нашай Нівы“! — піша Алесь Бяляцкі. — Віншую вас з міжнародным днём-святам працоўных жанчынаў! Жадаю вам, каб заробкаў у вас было паболей, а працы паменей! І

каб за лаканічнымі радкамі газеты чытачы заўважалі вашы гарачыя сэрцы і прыгожыя паставы і абліччы!»
«У мяне ўсё пакуль нармальна», — паведамляе ён пра сябе і жартуе: «Праходжу ў каранціне «школу маладога байца».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў вынесены 24 лістапада 2011 года суддзёй Першамайскага раённага суда Мінска Сяргеем Бандарэнкам.

* * *

Даслаць ліст ці паштоўку палітвязню, павіншаваўшы яго, напрыклад, з будучым Днём Волі, можна (і варта) на наступны адрас:

Выпраўленчая калонія № 2. 213 800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?