У Нарвегіі Андэрсу Берынгу Брэйвіку сёння афіцыйна выстаўленыя абвінавачанні ў тэрарызме і наўмысным забойстве 77 чалавек.

Паводле звестак следства, Брэйвік узяў на сябе адказнасць за выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осла, ахвярамі якога сталі 8 чалавек, і ў забойстве яшчэ 69 чалавек на востраве Утоя, дзе размяшчаўся летні моладзевы лагер кіруючай Нарвежскай рабочай партыі. Тым не менш, вінаватым Брэйвік сябе не прызнаў, паколькі лічыць, што забойства людзей 22 ліпеня было неабходна для абароны Еўропы ад мусульманскай пагрозы.

Суд над Брэйвікам пачнецца 16 красавіка -– незалежна ад таго, ці будзе ён прызнаны разумова няздатным.
Пакуль думкі псіхіятраў разыходзяцца: прызначаная судом калегія прызнала яго вар'ятам, тады як праведзеная пазней незалежная экспертыза не знайшла ў яго прыкметаў псіхозу або шызафрэніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?