У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла новая кніга «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў».
Гэта невядомыя творы пісьменніка, незавершанае, нататнікі за 1957–1972 гады. «Чаму гарадзенскі архіў? У гэтай кнізе перадгісторыя і пачатак вялікай Быкаўскай эпапеі, — пішуць выдаўцы. — Самыя раннія творы, якія ніколі дасюль не друкаваліся, незавершаная аўтабіяграфія, запісы з нататнікаў, пераклады. Усё што дае ўяўленне пра творчую кухню Быкава ў той перыяд.
Васіль Быкаў з’ехаў у Мінск у канцы





