Маладафронтаўцы Уладзь Яроменак і Раман Васільеў затрыманыя ў Савецкім раёне Мінска.

Аб затрыманні юнакі пасьпелі паведаміць паплечнікам, але акалічнасцяў і падрабязнасцяў распавесці не паспелі, піша сайт Маладога Фронту.

Хлопцы не адбылі 3 сутак арышту, якія ім завочна даў Віцебскі суд
пасля затрымання 21 лютага, у першы дзень працэса Каваленкі.

У спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна адмаўляюць, што хлопцы знаходзяцца ў іх. У РУУС Савецкага раёна карэспандэнту НН паведамілі, што затрыманых з такімі прозвішчамі не дастаўлялі.

Гэта можа быць звязана з неадбытымі суткамі, лічаць паплечнікі Яроменка і Васільева, аднак можа быць і «прэвентыўнай мерай» сілавых структурай перад Днём Волі 25 Сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?