7 сакавіка ў канцэртнай зале «Мінск» выступае знакамітая ў 1990-я група «Ласкавы май» з праграмай «Белыя ружы для каханых». Перад канцэртам прадзюсер групы Андрэй Разін сустрэўся з журналістамі.

На пытанне, ці сачыў ён за скандальным фіналам адборачнага конкурсу, дзе вызначаўся прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні», Разін адказаў: «Так, я сачыў за падзеямі ў Беларусі. Сапраўды захапляюся Аляксандрам Рыгоравічам, які ўмяшаўся і навёў там парадак. У Расійскай Федэрацыі ўсе інакш — нахабна, праз ложак, праз грошы. Расейцы адчувалі сорам, калі ў „Еўрабачанні“ ўдзельнічала наша «фабрыкантка», што трапіла на конкурс па сімпатыі Першага канала. Шкадаваў аб адным — што не было Аляксандра Рыгоравіча, які б усіх перасаджаў у турму».

Разін распавёў, што ў летась быў старшынёй журы конкурсу «Місіс Расія» і «бачыў, як багатыя прапіхвалі сваіх падапечных». «Нам прапаноўвалі пяць мільёнаў даляраў, каб мы зрабілі адну з дзяўчат «Місіс Расія». Мы адмовіліся ад гэтых грошай, але, на жаль, у Расеі гэта практыка», — сказаў на заканчэнне прадзюсар «Ласкавага мая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?