Алесь Круглякоў застаецца адным з сімвалаў беларускага тэлебачанння 90-х. У 2006 годзе Круглякову не працягнулі кантракт — гэта адбылося акурат падчас «закручвання гаек» на канале. Але яго дагэтуль памятае публіка. Цяпер Круглякоў, дарэчы, часцяком выкладвае ў сеціва фрагменты праграмаў 90-х. А якую музыку любіць былы вядучы?

«Купалінка». Спяваў яе ў дзяцінстве з сястрою, якая акампаніравала на піяніна, — кажа Круглякоў. — Калі падрос — зацягваў ля вогнішча ў паходзе для каханай дзяўчыны. Так што эмацыянальна гэтая песня для мяне вельмі шмат значыць.

«Александрына». Тая, арыгінальная, у аранжыроўцы 70-х гадоў. Якраз з такой музыкай «Песняры» і здолелі заваяваць публіку.

«Hey Jude». Гэтую мелодыю магу слухаць бясконца — як у арыгінале, так і ў шматлікіх каверах, у тым ліку сімфанічных. Сапраўдны шэдэўр ад сучасных класікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?