Памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара шэйхам Хамадам бен Халіфой Аль Тані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйнае агенцтва паведамляе, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Катарам.

Катар мае гіганцкія запасы газу і нафты. Яны вывелі гэтую маленькую пустынную краіну ў лік самых багатых па памеру ВУП на душу насельніцтва ў свеце.

Катар вядзе актыўную замежную палітыку. Ён стварыў папулярны тэлеканал «Аль-Джазіра». Катар актыўна падтрымаў паўстанцаў у Лівіі і Сірыі. У той жа час Беларусь была адной з 12 краін свету, што галасавалі супраць рэзалюцыі ААН з асуджэннем Асада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?