У выпадку ваеннага сутыкнення з Іранам, ЗША могуць выкарыстаць новую «суперзброю», — перадае Reuters са спасылкай на даклад генерал-лейтэнанта амерыканскіх ВПС Герберта Карлайла на канферэнцыі па абаронных праграмах.

Гэтай зброяй стане магутная бомба вагой у 13600 кг, здольная прабіць бункер з таўшчынёй бетону да 65 метраў.

Карлайл заявіў, што зброя, якое валодае такой высокай пранікальнасцю, трапіла ў арсенал амерыканскіх ВПС толькі летась, распрацоўвалася яно адмыслова для ўдару па краінах, якія хаваюць свае ядзерныя аб’екты глыбока пад зямлёй.

«Бомба з высокай пранікальнасцю — гэта суперзброя. Мы працягваем яе ўдасканальваць. Калі будзе трэба, мы абавязкова яе выкарыстаем», — сказаў Карлайл.

Міністр абароны Леон Панэта распавёў у інтэрв’ю National Journal, што ў выпадку нанясення ўдару па Іране ЗША дасгянуць лепшых вынікаў, чым Ізраіль.

«Няма сумневаў, што калі ўвалім мы, гэта будзе мацнейшы ўдар», — заявіў Панетта.

Пентагон і раней не выключаў магчымасць нанясення ўдару па Ірану, калі санкцыі і дыпламатыя не прынясуць належных вынікаў.

Захад і Ізраіль лічаць, што Іран актыўна вядзе распрацоўку ядзернай зброі. Тэгеран адмаўляе гэтыя абвінавачванні і настойвае на тым, што яго ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?