Туды. сям’я была вывезеная на прымусовыя працы з роднай вёскі Ваўкаўня Пружанскага раёна.

Бацька Казлоўскага загінуў у 1945. Маці адна гадавала пецярых дзяцей. Павел быў наймалодшым з іх.

Вучыўся ў Ташкенцкай агульнавайсковай каманднай вучэльні (скончыў у 1965). Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1971–1974) і Генштабу (1985–1987).

Служыў у Грузіі, Арменіі, Расіі. З 1978 дарадца камандзіра брыгады ў Анголе. З 1987 вярнуўся на службу ў Беларусь. У красавіку 1992 прызначаны міністрам абароны Беларусі. Сышоў у адстаўку пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.
У 2001 вылучаўся на выбарах прэзідэнта. Быў адным з пяцёркі дэмакратычных кандыдатаў (Домаш, Ганчарык, Чыгір, Казлоўскі, Калякін), але не набраў неабходнай колькасці подпісаў. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Андрэя Саннікава.

Жанаты, мае трох дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?