42-гадовай Ірыне Парахаўшчыковай стала дрэнна пасля таго, як лекары сталічнай клінікі неўрозаў паведамілі ёй аб тым, што стан 73-гадовага актора пагоршаў.
Праз некалькі гадзін жанчыну знайшлі мёртвай у сямейным асабняку ў Стараканюшанным завулку Масквы.

Побач з целам была знойдзеная запіска "Жыць без Сашы не хачу і не буду... Люблю Сашу і хачу быць з ім. Ірына Парахаўшчыкова".

Жанчына была без памяці закахана ў мужа.

За некалькі гадзін перад гібеллю Ірына патэлефанавала блізкай сяброўцы Вользе, дачцэ вядомага акцёра Сяргея Шакурава, і перадала ёй дрэнныя весткі з лякарні.

Яна сказала, што пакончыць з сабой, калі з Сашам нешта здарыцца і папрасіла Вольгу ў такім выпадку забраць да сябе іх нямецкую аўчарку.

-- Пасля нашай апошняй размовы Іра перастала адказваць на званкі. Я не магла пакінуць маленькіх дзяцей дома і таму патэлефанавала ў міліцыю. Але было ўжо позна... Ірачку не паспелі выратаваць...

73-гадовы Аляксандр Парахаўшчыкоў некалькі дзён таму быў шпіталізаваны.
Артысту, каханаму мільёнамі гледачоў ва ўсёй Расеі, нядаўна ампутавалі ступак.
Стан акцёра быў, сярод іншага, ускладнены цукроўкай. Пасля былі падазрэнні на інсульт, пнеўманія і цяжкое неўралагічнае захворванне.

Жонка акцёра Ірына і адвакат сям'і Сяргей Жорын нават звярталіся да міністра аховы здароўя Расіі Таццяны Голікавай з просьбай узяць пад асаблівы кантроль сітуацыю з лячэннем. Ірына лічыла, што дрэнны стан артыста звязана з неналежным выкананнем абавязкаў лекарамі клінікі.

Перажыванні за здароўе мужа негатыўна адбіліся на стане самай Ірыны.
Некалькі разоў з ёй здараліся зрывы і істэрыкі. Сябры сям'і, як маглі, спрабавалі дапамагчы. Не здолелі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?