Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры22-х гадовай, жыццялюбівай дзяўчыны, стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас.
18 сакавіка (нядзеля) адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі. У
На канцэрце таксама адбудзецца
«Добрая нядзеля!» — гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай — дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!
Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам.
Адбудзеццаunplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка ў кафэ «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі 22). Пачатак, а 18:00.
Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут — belarusbank.by.
***
Менская мастачка і студэнтка Стася Майстрэнка хворая на саркому лёгкіх. Пасьля паўтарагадовага лекаваньня і некалькіх хіміятэрапій у яе з’явіўся шанец на выздараўленне, прыкладна 10 адсоткаў. Стасі ўсяго толькі 22 гады. Яна, як і многія з нас, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як кажуць, жыццярадасная і лёгкая на ўздым.
Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаваньне паказала нездаровае ўтварэньне ў лёгкім. Хіміятэрапія, апэрацыя. На гэтым усё ня скончылася. Рак.
У студзені яна павінна была выправіцца ў спецыялізаваную клініку ў Ізраілі на абследаванне. Аднак на той час у Стасі паўсталі праблемы з сэрцам і дактары забаранілі пералёт. Гэта можна зрабіць зараз, каб не праблемы з аплатай.
Само абследаванне каштуе каля 5 тысяч даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, пакуль невядомы. Бацькі Стасі дзеля гэтага гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру — каб сабраць патрэбную суму.
Беларусаў заўсёды выдзяляла добрая якасць — вырашаць праблемы талакой. Можна паспрабаваць дапамагчы захаваць жыццё маладой дзяўчыне і ў гэтай сітуацыі. Невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек — гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі.
Дзеля гэтага ў «Беларусбанку» на імя Стасі адкрытыя дабрачынныя рахункі.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 «Беларусбанка» — г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815:
— Беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234
— Даляры ЗША — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 511/234
— Еўра — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234
— Расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234
Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўзнос на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ «ААБ Беларусбанк».