Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтры, у найбліжэйшыя суткі, 12 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 1°С, днём плюс 2–8°С.

У Мінску 12 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы мокры снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С,

днём плюс 4–6°С.

13 сакавіка па краіне прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С,

днём плюс 1–8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

14 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6 — плюс 1°С,

днём мінус 2 — плюс 4°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?