Вэб-камеры не з’яўляюцца дзейсным сродкам кантролю на выбарчых участках. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, каментуючы магчымасць выкарыстання ў Беларусі расійскага вопыту відэаназірання падчас выбараў.

«Вэб-камеры ствараюць эфект толькі псіхалагічны з пункту гледжання ўчастковых выбарчых камісій. Яны памяталі, што за імі ажыццяўляецца кантроль не толькі на самім участку, але і ў інтэрнэце», — адзначыла Ярмошына.

Нагадаем, 5 сакавіка расійскія СМІ цытавалі заяву члена камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Ірыны Раінчык, якая назірала за выбарамі ў РФ. «Расійскі вопыт унікальны тым, што на ўсіх участках былі ўстаноўлены вэб-камеры, якія далі магчымасць назіраць у анлайн-рэжыме, як праходзіць галасаванне, як адбываецца падлік галасоў.

І, напэўна, тое, што мы бачылі, трэба пераносіць на свае выбары,
а вы ведаеце, што ў нас восенню гэтага года, у верасні, адбудуцца парламенцкія выбары Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», — сказала яна.

«Не можа быць, каб парламентарыі былі за ў пытанні выкарыстання вэб-камер на ўчастках, а я — супраць, — падкрэсліла Ярмошына. — Пытанне ў грошах.

Калі ў парламентарыяў ёсць лішніх пяць мільёнаў долараў (а выбары ў нас каштуюць дзевяць), то няхай прапануюць».

КІраўнік ЦВК лічыць, што, «напэўна, не дастаткова дакладна запісаны іх інтэрв’ю». «Вадзім Папоў (старшыня камісіі верхняй палаты парламента па эканоміцы, бюджэце і фінансах), які ўзначальваў парламенцкую групу назіральнікаў ад СНД і які разам са мной уваходзіў у групу каардынатараў ад СНД і падпісваў заключэнне аб выбарах у Расіі, выказваў ідэю, што ўстаноўка веб-камер з’яўляецца толькі часовым эксперыментам. Вэб-камеры выконваюць больш псіхалагічную ролю і не з’яўляюцца дзейсным сродкам кантролю», — лічыць Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?