У сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку 11 сакавіка ў другую змену ўносяцца змены ў працу грамадскага транспарту сталіцы, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
Памяншаецца колькасць аўтобусаў на маршрутах №№ 2, 5т, 6, 20, 32, 33с, 35С, 41, 42, 45, 52, 57, 61, 64, 67, 74, 75, 85с, 88с, 92с, 100, 103С, 106, 107, 112С, 117с, 127, 144с, 159, 926.
Адмяняецца работа аўтобусных маршрутаў №№ 27д, 71, 72, 97, 98с, 118Э, 126, 128э, 153.
Праца аўтобусных маршрутаў №№ 15, 19, 22, 23, 27, 37, 40, 47, 49, 70, 79, 116, 123 арганізуецца па графіку выхаднога дня.
Памяншаецца колькасць тралейбусаў на маршрутах № № 1, 3д, 4, 7, 8, 9, 10, 15, 25, 29, 31, 33, 35, 35Д, 36, 38, 39д, 40, 42, 44, 46, 48, 51, 52, 53, 54, 57, 59, 60, 64.
Праца тралейбусных маршрутаў №№ 19, 20, 23, 24, 27, 30, 41, 61, 62 арганізуецца па графіку выхаднога дня.
* * *
Сёння ў Беларусі афіцыйны рабочы дзень. Лукашэнка сваім указам перанёс выходны з 11 сакавіка на 9-га. Аднак, як выглядае, прыватны бізнэс праігнараваў гэтае распараджэнне.