Дар'я Домрачава.

Дар'я Домрачава.

Дар’я Домрачава фінішавала 5-й у мас-старце на 12,5 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, што сёння завершыўся ў баварскім Рупольдынгу.

Дар’я сёння дапусціла пяць промахаў (1+0+2+2).

Выйграла гонку нарвежка Тора Бергер з вынікам 35 хвілін 41,6 секунды, францужанка Мары Лор-Брунэ — 2-я (+8,1), Кайса Мякяр’яйнен (Фінляндыя) — заваявала бронзу (+12,7).

Домрачава саступіла Бергер 55,6 секунды.

Дар’я, нагадаем, заваявала 3 сакавіка срэбра ў спрынце, а 4 сакавіка выйграла золата ў пагоні (гонка пераследу) — гэта ўсе беларускія медалі на чэмпіянаце свету.

* * *

Медалі (па колькасці залатых): Нарвегія — 6 медалёў (4+1+1), Францыя — 8 (3+5+0), Германія — 5 (2+1+2), Беларусь — 2 (1+1+0), Славенія — 2 (1+1+0), Швецыя — 5 (0+3+2), Расія — 2 (0+0+2), Україна — 1 (0+0+1), Чэхія — 1 (0+0+1), Фінляндыя — 1 (0+0+1).

Сёння прайшоў таксама мас-старт у мужчын, які выйграў француз Мартэн Фуркад (прычым ён узяў тры золата на ЧС-2012). Беларус Сяргей Новікаў фінішаваў 27-м.

З 16 па 18 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску пройдзе апошні этап Кубка свету па біятлоне. Пройдзе спрынт, пагоня і мас-старт.

Дар’я Домрачава і Магдалена Нойнер выдуць змаганне за Вялікі крышталёвы глобус. У Магдалены зараз 1093 балы, у Дар’і — 1061.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?