22 сакавіка ў Мінску пройдзе прэзентацыя рамана Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» з удзелам аўтара.

Прэзентацыя пройдзе ў мінскім Інстытуце імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3).

Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Прэзентацыю меўся весці вядомы беларускі перакладчык з Прагі Сяргей Шупа, але беларускае пасольства ў Празе не дало яму візу.

***

Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік (нар. у 1975), жыве ў Гамбургу.

Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасці Валянціне Г." (2006), «Праклятыя госці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009), «Малая Медычная Энцыклапедыя Бахарэвіча» (2011).

Ягоны «Гамбургскі рахунак» на сайце Радыё Свабода выклікаў жывую дыскусію ў нацыянальных літаратурных колах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?