Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 12 сакавіка на
У аўторак, 13 сакавіка, захаваецца цёплае надвор’е. Па
днём плюс 3–9°С, па паўднёвым захадзе да плюс 12°С.
Як паведаміў Рабаў, 14 сакавіка праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту з цэнтрам над Архангельскай вобласцю РФ, у сувязі з чым заходні вецер зменіцца паўночным. Таму ў сераду і чацвер стане значна халадней. Тэмпература паветра ноччу чакаецца мінус 1–8°С,
днём мінус 2°С — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці плюс 7°С. Месцамі пройдзе снег, мокры снег.
Днём у чацвер прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, на асобных участках дарог галалёдзіца, парывісты паўночны вецер. У ноч на 16 сакавіка на ўсходзе яшчэ захаваецца ўплыў халоднага паветра,
а днём у атмасферы чакаюцца змяненні, ізноў падзьме заходні вецер, і цяпло Атлантыкі стане распаўсюджвацца на ўсход.
У пятніцу мінімальная тэмпература паветра прагназуецца на ўзроўні мінус 6°С — плюс 1°С, па ўсходзе да мінус 7–14°С, а максімальная складзе ад 0°С да плюс 6°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 7–10°С вышэй за нуль.
У выхадныя дні па ўсёй Беларусі чакаецца адліга. У суботу пераважна без ападкаў, толькі па Віцебскай вобласці ў некаторых раёнах невялікі дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу мінус 5°С — плюс 2°С, днём плюс 4–11°С, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 12–13°С.
У нядзелю стане больш воблакаў, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 5°С, днём плюс 2–9°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей плюс 10–15°С. «Такі тэмпературны фон на 3–6°С вышэйшы за кліматычную норму для гэтай пары года», — адзначыў Рабаў.
У Гродне без істотных ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 7–11°С.
У Брэсце без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 10–12°С.
У Гомелі ноччу без істотных ападкаў, днём невялікія ападкі, галоўным чынам у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 5–7°С.
У Магілёве ноччу без істотных ападкаў, днём часам ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 4–6°С.
У Віцебску раніцай і днём часам дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 3–5°С. Днём чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–18
У Мінску пахмурна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі дождж, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 6–11