У Беларусі грашовыя даходы (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў
Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўю і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванню органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 196,3 працэнта (індэкс спажывецкіх цэн за люты 2012 года перасягнуў пяціпрацэнтны парог да лістапада 2011 года — моманту папярэдняй індэксацыі).
Індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі». Індэксуецца даход у межах Br706 тыс. 880 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічаў на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перасягае гэту суму, індэксацыі не падлягае.
Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).