Як паведаміў прадзюсар Яўген Калмыкоў,
«Ляпіс Трубяцкой» быў прадстаўлены ў пяці намінацыях, а перамог у трох, уключаючы самую прэстыжную — «Гурт года».
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Маскве 7 сакавіка.
«Гэта вельмі важная для нас перамога, — заявіў пасля атрымання ўзнагарод лідар беларускага гурту Сяргей Міхалок.— „Ляпісы“ — маленькі незалежны
Яшчэ дзве намінацыі, у якіх перамог «Ляпіс Трубяцкой», — гэта «Паэзія» (песня «Я веру», аўтар слоў Сяргей Міхалок) і «Відэа» (кліп «Я веру», рэжысёр Аляксей Церахаў).Для Церахава, беларускага кліпмэйкера, які жыве ў Канадзе, гэта ўжо
Нядаўна «Ляпісы» абвясцілі пра пачатак акцыі наўпроставага дзеяння «Ты ні пры чым?», вынікам якой стане відэакліп на адну з новых песень калектыву.Любы ахвотны можа зрабіць у сваім горадзе аўтарскае трафарэтнае графіці. Калі графіці спадабаецца музыкантам і рэжысёру Церахаву, яно ўвойдзе ў кліп, а яго аўтар атрымае эксклюзіўны падарунак ад гурту «Ляпіс Трубяцкой».