Усяго высечана мінімум 15 дубоў.

Усяго высечана мінімум 15 дубоў.

Гэтыя дубы высекчы яшчэ не паспелі.

Гэтыя дубы высекчы яшчэ не паспелі.

Дубам было больш за 150 гадоў.

Дубам было больш за 150 гадоў.

Рэшткі дуплянкі, дзе гнездаваліся сівагракі.

Рэшткі дуплянкі, дзе гнездаваліся сівагракі.

На заднім фоне відаць рэшткі як мінімум чатырох пасечаных дубоў.

На заднім фоне відаць рэшткі як мінімум чатырох пасечаных дубоў.

Вось такімі зялёнымі кропкамі выглядаюць дубы на спадарожнікавым здымку. Больш за палову іх ужо няма.

Вось такімі зялёнымі кропкамі выглядаюць дубы на спадарожнікавым здымку. Больш за палову іх ужо няма.

Гэта было бадай адно з самых вядомых і маляўнічых месцаў па дарозе з Мінска ў Тураў.
Адкрытая прыпяцкая абалона ў ваколіцах вёскі Боркі з раскіданымі на адкрытым прасторы дубамі-волатамі была прыкладам гарманічнага спалучэння сельскагаспадарчага ландшафту і прыроды.

Унікальны ландшафт быў прыязны не толькі для людзей. Тут было адно з апошніх стабільных месцаў гнездавання сіваграка ў Беларусі, і арнітолагі і турысты заўсёды прыпыняліся пры дарозе, каб паназіраць за гэтай цудоўнай птушкай. Тут гняздзіўся пугач і іншыя рэдкія віды.

Гэтым месцам ганарыўся вядомы пінскі эколаг Аляксей Дуброўскі, які прыклаў шмат намаганняў дзеля захавання гэтых дубоў падчас меліярацыі поймы. Летась Аляксей пайшоў з жыцця, і па нейкай злой іроніі, амаль адразу былі знішчаныя і ягоныя дубы.

Усяго высечана больш за 15 дубоў, і працы па высечцы яшчэ працягваюцца.
Не пашкадаваныя былі нават дрэвы, на якіх былі размешчаны адмысловыя дуплянкі для сіваграка.

АПБ звярнулася ў Мінпрыроды з запытам высвятліць, на якой падставе былі высечаныя дубы, а таксама з просьбай спрыяць больш жорсткаму кантролю за захаваннем дрэў у пойме Прыпяці. Але назад 200-гадовых волатаў гэта ўжо не верне.

Паводле непацверджанай інфармацыі, дубы былі весечаны па загадзе старшыні Гомельскага аблвыканкама, які наведаў рэгіён з інспекцыяй. Лесасечны білет быў выдадзены гаспадарцы «Ляскавічы», падпарадкаванай Кіраўніцтву справаў прэзідэнта, у якой, дарэчы, месціцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

«Ляскавічы» — буйны вытворца дубовага паркету.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?