Аб выніках
«Паводле дакладаў фінансістаў, а фінансы — гэта люстэрка эканомікі, я бачу, што нашы планы, якія мы вызначылі для сябе на гэты год, могуць быць паспяхова рэалізаваны. І тыя 5–6 працэнтаў прыросту ВУП, аб якіх мы доўга спрачаліся, аказваюцца рэальна дасягальнымі, — сказаў Лукашэнка. — Вядома ж, пажадана, каб гэты прырост быў большым. Але трэба глядзець па плацежнаму балансу, па сальда знешняга гандлю. Мы не павінны перавысіць тыя лічбы, якія намі абазначаны. Гэта значыць эканоміка павінна развівацца так, каб не стварыць праблем на валютным і фінансавым рынках».
Лукашэнка адзначыў, што сёння вельмі шмат гаворыцца пра тое, што ў Беларусі цэны ніжэйшыя, чым у суседзяў, і гэта часткова садзейнічае вывазу тавараў.
«Мы дакладна вызначылі, што цэны ў мінулым годзе ў нас і так істотна падскочылі,і калі дзесьці падшліфоўваем, то гэта не павінен быць абвальны рост цэн. Ён павінен быць расцягнуты ў часе і прывязаны да росту даходаў насельніцтва. Ёсць павышэнне зарплат, пенсій, дапамог — тады мы можам у нейкай ступені нават не рухаць цэны, а падшліфаваць — гэта 0,5–1 працэнт, але не больш», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць актыўна весці барацьбу з інфляцыяй:
«І мы сёння бачым, што мы можам гэта зрабіць. Бо там, дзе цэны не кантралююцца, яны наадварот маюць імкненне да паніжэння. Дзесьці мы цэны выраўноўваем. Таму інфляцыя ў гэтым выпадку ў нас рэгулюемая».
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння дадатнага сальда ў знешнім гандлі, недапушчальнасць змяншэння золатавалютных рэзерваў.
Міхаіл Мясніковіч прадставіў аналітычную ацэнку эканамічнага развіцця краіны па выніках двух месяцаў бягучага года, паведаміў аб чаканых выніках першага квартала і прагнозе па выкананні планавых паказчыкаў 2012 года.
Паводле слоў прэм’
Стабільная сітуацыя на валютным і спажывецкім рынках.«У знешнім гандлі складваецца дадатнае сальда. На чыстай аснове прыток валюты амаль на паўмільярда вышэйшы, чым адток», — канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.
Размова таксама ішла аб рэалізацыі некаторых перспектыўных інвестыцыйных праектаў.
У цэлым прэм’
Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў Лукашэнку аб падыходах урада па распрацоўцы прагнозу
Асобна звернута ўвага на неабходнасць навядзення парадку на зямлі, у населеных пунктах у сувязі з завяршэннем зімовага перыяду. Ураду і адпаведным міністэрствам даручана ў сціслыя тэрміны выканаць неабходны аб’ём работы.