Трактар «Беларус» вёз вытворчае смецце на двух прычэпах. Калі ён падымаўся на мост праз раку Мухавец, адбылася аварыя. У машыне заблакавала правае задняе кола. У выніку трактар праз бардзюрны камень выехаў на газонк. Адзін з прычэпаў перакуліўся, смецце з яго высыпалася на праезную частку.
На час прыборкі смецця, на гэтым участку моста давялося спыніць рух тралейбусаў. Іншыя транспартныя сродкі праязджалі ўчастак па сустрэчнай паласе.