Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя1150-годдзю Полацку, пройдуць з 25 мая па 5 чэрвеня, паведаміў старшыня Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Пазняк 12 сакавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, урачыстасці распачнуцца 25 мая канцэртам «Шэдэўры опернага мастацтва каля сцен старажытнай Сафіі». Афіцыйнае адкрыццё святкаванняў «Полацк — мая памяць і гонар» пройдзе на наступны дзень. У яго межах адбудзецца ўшаноўванне найлепшых людзей Полацка, у тым ліку ўдастоеных звання «Ганаровы грамадзянін», а таксама канцэрт. Завершацца ўрачыстыя мерапрыемствы 5 чэрвеня — у дзень памяці найпадобнай Ефрасінні Полацкай — хрэсным ходам ад Сафійскага сабора да
«Полацк будзе пазіцыянавацца як горад духоўнасці, гэта значыць будзе адбывацца спалучэнне свецкіх і духоўных мерапрыемстваў», — сказаў Пазняк. Ён не сумняваецца, што ўсё задуманае атрымаецца, у тым ліку за кошт таго, што «адчуваецца падтрымка міністэрстваў і ведамстваў».
Пазняк паведаміў, што ўлады гатовы забяспечыць пражыванне ўсім гасцям Полацка на час святочных мерапрыемстваў.«У Полацку, Наваполацку і пры неабходнасці найбліжэйшых раённых цэнтрах можна будзе размясціць прыкладна тры тысячы чалавек», — адзначыў ён. Пры гэтым старшыня гарвыканкама паведаміў, што ў самім Полацку ёсць толькі адна гасцініца амаль на 200 месцаў, яшчэ пяць гасцініц працуе ў Наваполацку, пры неабходнасці прыезджых абяцаюць размяшчаць у інтэрнатах навучальных устаноў.
Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі паведаміў, што мерапрыемствы, прысвечаныя