На Дашкевіча склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 9.21 КаАП. Гэта першая такая справа ці не ўва ўсёй краіне. Падставай для яе паслужыла заява галоўнага рэдактара афіцыйнай раённай газэты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна.

Дашкевіч: «У заяве ў пракуратуру рэдактар Шышкін абураўся тым, што на незалежным навінным сайце vrogacheve.ru без дазволу рэдакцыі надрукавана 9 матэрыялаў з газэты, а таксама фатаздымак старшыні райвыканкаму Віктара Банчука. Міліцыя вырашыла, што я адміністратар сайту, таму й склала супраць мяне адміністрацыйны пратакол, які зьбіраецца перадаць у суд».

Спадар Дашкевіч — прафэсійны музыка, індывідуальны прадпрымальнік. Кажа, што незалежны сайт vrogacheve.ru яму вядомы.

Наведваюць яго сотні гараджанаў, многія пакідаюць там свае допісы, камэнтары. На сайце ня раз абмяркоўваліся мясцовыя праблемы, зьвязаныя з працай грамадзкага транспарту, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, крытыкаваліся дзеяньні ўладаў.

Як галоўны рэдактар «Свабоднага слова» спадар Шышкін адмаўляецца камэнтаваць свае прэтэнзіі да незалежнага сайту. Службе маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў» ён заявіў, што выклаў іх у лісьце ў пракуратуру. І дадаў: «Я супраць парушэньня закону — яны дазваляюць сабе парушаць. Наш бок адстойвае пракуратура, міліцыя, суд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?