20-гадовы македонскі абаронца Боян Гаргіеўскі, што ўзімку перайшоў у БАТЭ з «Металурга» (Скоп’е), бліжэйшы сезон правядзе на правах арэнды ў рыжскім «Сконта». Таксама БАТЭ пацвердзіў пераход у арэнду Максіма Валадзько ў сталічны СКВІЧ, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Раней на правах арэнды Міхаіл Гардзяйчук і Максім Скавыш скіраваліся ў «Белшыну».

А вось форвард зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў правёў першы матч пасля доўгага перапынку, выкліканага цяжкай траўмай (атрыманай 28 жніўня ў матчы супраць мінскага «Дынама»).

Форвард БАТЭ (беларускі клуб праводзіць у Турцыі чарговы збор) выйшаў на замену на 80-й хвіліне ў таварыскім матчы супраць фінскага ХІКа — 1:1 (Канцавы, 67 — 60-п).

Чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 24 сакавіка. БАТЭ згуляе ў сталіцы супраць «Мінска».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?