У панядзелак, 5 сакавіка, прайшлі чарговыя матчы плэй‑оф чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Менскі «Керамін» разграміў у Жлобіне мясцовы «Мэталюрг» - 5:1. Лік у сэрыі стаў 3:1, і «Керамін» крочыць у наступны раўнд.

У паўфінал выйшлі менскае «Дынама», якое перамагло ў Горадні «Нёман» зь лікам 3:1 (лік у сэрыі - 3:0) і наваполацкі «Хімік‑СКА», які перамог «Хімвалакно» (Магілёў) - 2:1 (лік у сэрыі - 3:1).

Апошні паўфіналіст вызначыцца ў двубоі "Юнацтва" (Менск) - "Гомель". Пакуль лік у сэрыі 2:2. Сёньня менчукі перамаглі гомельцаў зь лікам 5:1. Заключны матч пройдзе ў сераду, тады ж канчаткова сфармуюцца пары 1/2 фіналу.

Матчы паўфінальнай сэрыі пачнуцца 10 сакавіка і таксама пройдуць на трох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0