Дакумент датаваны 2 сакавіка.

«У выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 24 лютага 2012, у ходзе нарады па выніках правядзення нарады Нацыянальнага музычнага праекта «Еўрафэст», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькоў звярнуўся да вас з просьбай у 2012 годзе:

Забяспечваць аптымізацыю расходаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, пастаноўку спектаклей, фільмаў, канцэртных праграмаў, правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў;

Прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці».
Дакумент ідзе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення справамі аблвыканкама, загадчыка аддзела па арганізацыйна-метадычнай працы і справаводству Вольгі Клімаховіч.

Мы патэлефанавалі ў Брэсцкі аблвыканкам, каб пераканацца ў сапраўднасці дакумента.

«Так, сапраўдны, — адразу сказала спн. Клімаховіч. — Яны ідуць за маім подпісам, бо ўсе дакументы праходзяць праз мой аддзел, а не адразу да Сумара. Адкуль ён да вас трапіў?»

Даведацца ад Вольгі Клімаховіч, якія меры будуць прымяняць, каб «спыніць прымусовую беларусіфікацыю» нам не ўдалося.

Некалькі гадоў таму ў Брэсцкім аблвыканкаме кіраўнік аддзела ідэалогіі Аляксандр Рагачук прапаноўваў чыноўнікам раз на тыдзень размаўляць на працы і з наведвальнікамі па-беларуску. Рагачук ужо даўно не працуе ў аблвыканкаме, а іншых асаблівых праяваў беларусізацыі ад чыноўнікаў у Брэсцкай вобласці, дый у іншых рэгіёнаў, заўважана не было.

Што датычыць першага пункта дакумента, які заклікае да «аптымізацыі расходаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей», то гэта можа азначаць спыненне гэтых праектаў.

Зусім нядаўна міністр культуры Павел Латушка запусціў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі», якая мела на мэце адраджэнне многіх замкаў, у тым ліку на тэрыторыі Брэстчыны. Цяпер гэтая праграма можа апынуцца пад пытаннем.
Варта адзначыць, што Павел Латушка быў абвешчаны адным з вінаватых у «фальсіфікацыі вынікаў «Еўрафэсту». Міністру, як і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку былі абвешчаныя вымовы.
Пра якую «беларусіфікацыю» можа ісці гаворка, калі летась па-беларуску ў краіне вучылася толькі 19% школьнікаў — драматычная нізкая лічба.
У навучальным годзе 1994/1995 (год прыходу да ўлады Лукашэнкі) у першыя класы з беларускай мовай навучання набіралася 75% дзяцей, то ў наступным толькі 38%. Дагэтуль няма ніводнай беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы! Хоць студэнты і грамадскасць гэтага даўно дабіваюцца. Абсурд: школьнікі вучацца па-беларуску, але не маюць універсітэтаў, дзе маглі б працягваць вучыцца па-беларуску. «Элегантная русіфікацыя» ажыццяўляецца з дапамогай такіх вось прыёмаў.
Пра інтэнсіўную русіфікацыю сведчаць вынікі двух перапісаў насельніцтва, якія праходзілі за часамі незалежнасці. Калі ў 1999 па-беларуску дома размаўляла 36,7% жыхароў краіны, то ў 2009 толькі 23,4%. Няма другой краіны ў Еўропе, дзе б так імкліва змяняўся моўны баланс.
«Пытанні моўныя ў краіне вырашаныя раз і назаўсёды. Прынамсі, калі я буду прэзідэнтам. Мы гэтае пытанне рашылі на рэферэндуме. Мова — гэта тая сфера, якая не церпіць гвалту. Людзі павінны вырашаць самі. Толькі ідыёт у Беларусі можа адмовіцца ад расійскай мовы. У нас няма тэрмінаў па фізіцы, хіміі на беларускай мове. А тыя, што ёсць, сорамна гаварыць. У рускай мове, не расейскай, як некаторыя называюць, наша душа», — казаў Лукашэнка ў снежні 2009.
«Я не стану Вас асуджаць за Вашу пазіцыю, — пагрозліва адказаў Аляксандр Лукашэнка Ганне Капшуль з дзяржаўнай глыбоцкай раёнкі, якая выступіла за пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы, скарыстаўшыся для гэтага прэс-канферэнцыяй кіраўніка дзяржавы.
 — Я нікога не папракаю. Гэта права кожнага чалавека — выбіраць. І калі вы ставіце пытанне, што руская мова — не родная, то гэта няправільна».

* * *

Просім чытачоў паведамляць Рэдакцыі і перасылаць іншыя дакументы, якія будуць раскрываць, у чым канкрэтна будзе заключацца «недапушчэнне прымусовай беларусіфікацыі».

Глядзі таксама: Рэзалюцыя Сумара на цыркуляры аб «недапушчэнні беларусізацыі»: «Для арганізацыі выканання».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?