У бліжэйшыя суткі, 14 сакавіка, у цэлым па Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, ад 6 да 11 метраў за секунду, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца парывы да 15–20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 градусаў на паўночным усходзе да плюс 1 на паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца ад 0 да 5 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?