Сяргей Гіркін і Антон Ўсьцімчук зьбіраліся распаўсюджваць на пешаходнай магілёўскай вуліцы Ленінскай газэту «Свабода». Іх затрымалі ля офісу одной з грамадзкіх арганізацыяў гораду з пакункам выданьня.

Сяргей Гіркін ды Антон Ўсьцімчук прабылі ў міліцэйскім пастарунку больш за гадзіну. Міліцыянты правялі з затрыманымі прафіляктычную гутарку ды склалі тлумачэньне на факт затрыманьня. Актывісты адмовіліся яго падпісваць.

Грамадзкія прадстаўнікі затрыманых Барыс Бухэль ды Ганна Ільіна паведамілі «Свабодзе», што хлопцаў затрымалі зпакункам газэты «Свабода» на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Кіраваў затрыманьнем капітан Юры Кірыловіч. Ён жа потым у пастарунку шукаў у выданьні матэрыялы, якія зьневажаюць прэзыдэнта, але не знайшоў. Пакунак з газэтамі вярнулі грамадзкім актывістам, якія на просьбу міліцыянтам, пакінулі ім чатыры асобнікі. Астатнія раздалі мінакам на той жа вуліцы Ленінскай.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0