Аператар мабільнай сувязі life:) паведаміў аб змяненні з 4 красавіка кошту паслуг і ўмоў абслугоўвання на шэрагу тарыфных планаў.
На колькі будуць павышаны тарыфы, не ўдакладняецца.Разам з тым адзначана, што без змяненняў застануцца тарыф 0 руб./мін. унутры сеткі на ўсе нумары абанентаў life:), памеры штомесячных абавязковых плацяжоў па раней заключаных дагаворах з абавязацельствамі, тарыфы на карпаратыўных тарыфных планах.
Ранейшым таксама застанецца кошт пакетаў мабільнага інтэрнэта, дадатковых паслуг і паслуг абаненцкага абслугоўвання. Новыя тарыфы і ўмовы абслугоўвання будуць апублікаваны на сайце аператара life:) 4 красавіка.
Нагадаем, 12 сакавіка павысіла тарыфы на свае паслугі таксама кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС).