Вясна будзе раньняй, сакавік будзе значна цяплейшым за звычайныя. Такі прагноз даў Гідрамэтцэнтар. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, сярэднямесячная тэмпэратура паветра ў сакавiку будзе на 1,5 градуса вышэйшаю за клiматычную норму, якая складае ад мiнус трох градусаў на паўночным усходзе, да плюс аднаго градуса на паўднёвым захадзе.

Так найчасьцей і бывае ў гады, калі Вялікдзень прыпадае рана. У гэтым годзе хрысьціяне сьвяткаваць будуць Пасху 8 красавіка (і праваслаўныя, і каталікі).

Палітыкі традыцыйна прыглядаюцца да надвор'я на дні масавых акцыяў. У сонечны Дзень Волі 1996 году распачалася магутная Вясна-1996. Летась пасьлявыбарчыя пратэсты адбываліся ў незвычайныя для канца сакавіка маразы.

Пару тыдняў таму кіраўнік КДБ Сьцяпан Сухарэнка выказаўся ў тым сэнсе, што вясна будзе халоднаю — і ў кліматычным, і ў палітычным сэнсе. Прынамсі, у палове свайго прагнозу ён памыліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?