Жалуды. Барысаўскі павет. У гэтую вёску прыбыў нейкі паніч, які служыў недзе аканомам, але яго разлічылі. Вядома, калі дасі рукам свята, дык будзе зубам пост. Так было і з панічам. Але ён быў «бітым сабакам». Заходзіць у хату да селяніна і кажа, што надта спадабалася яго дачка, Кацярына, ды хацеў бы ўзяць яе ў жонкі. Селянін чуў, што аканомавай кабыле надта добра, а дачцэ будзе яшчэ лепш. Паніч жыў у цесця як зяць. Усе яго кормяць каўбасамі, пояць гарэлкай. Прайшлі запусты і настаў пост. Замест каўбас — цыбуля, хлеб і чорны хлеб. Паніч сказаў, што яму трэба дастаць ад губернатара разрашэнне на вяселле. Як пайшоў, дык і цяпер няма. Дзеўка крэпка галосіць.

«НН». № 10. 1912.

Станіслаў Шушкевіч можа ў хуткім часе трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса як былы кіраўнік дзяржавы, што мае найменшую ў свеце пенсію. Цяпер яна складае 3196 рублёў. (2 даляры).

«НН». № 10. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?