Чытачы NN.BY актыўна адгукнуліся на папярэднюю падборку выпадковых бел-чырвона-белых супадзенняў у колерах футбольных клубаў, абутку, прадуктаў харчавання і нават ва ўбранні царкоўных іерархаў.

Прыпынак ля аднаго беларускага горада (не называем).

Пінск, плошча Леніна.

Парасон, папулярны на дэманстрацыях у Мінску.

Гальштук.

Аўтазапраўка «Лукойл».

Будаўнічы кантэйнер.

Бутэлька малака.

Герб польскага горада Вышкаў.

Колеры нідэрландскага футбольнага клуба «Аякс».

«Лукойл».

Памочніца Лукашэнкі Наталля Пяткевіч у гожанькім чырвоным шаліку.

Расійскія крамы «Рублёўскі» на вул. Сухараўская і пр. Ракасоўскага ў Мінску.

Станцыя метро «Першамайская».

Фрагмент улёткі кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Рона Пола.

У аб’ектывы фотакамер нашых інтэрнаўтаў трапілі: афарбоўка папулярнай мінскай сеткі спажывецкіх крамаў, аўтобусны прыпынак у Заходняй Беларусі, плітка абноўленай у 2007 годзе плошчы Леніна ў Пінску ды аўтазапраўкі расійскай нафтавай кампаніі «Лукойл».

Па-ранейшаму чакаем вашых здымкаў у каментарах да гэтага артыкула або на [email protected].