Кiтайскiя ўлады аб’явiлi аб рэкордным павелiчэннi ваеннага бюджэту краiны. Сёлета яго рост складзе 17,8 працэнта. У грашовым выглядзе выдаткi Кiтая на абарону складуць 45,3 млрд долараў.

Мiж тым заходнiя эксперты мяркуюць, што рэальныя абаронныя выдаткi Кiтая ў два‑тры разы перавышаюць заяўленыя: многiя праграмы праходзяць па сакрэтных артыкулах бюджэту. Аналiтыкi выказваюць заклапочанасць, што рост ваенных расходаў актывiзуе гонку ўзбраенняў у Азii.

Кiтайская армiя налiчвае 2,3 мiльёна чалавек i з’яўляецца буйнейшай у свеце па колькасцi. Аднак толькi ў апошнiя гады ўрад стаў прымаць захады па яе пераўзбраенню. Мяркуецца, што павелiчэнне ваеннага бюджэту звязана з ростам выдаткаў на ракетныя сiстэмы, сродкi электроннай барацьбы i iншае высокатэхнiчнае абсталяванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?