Гулак звярнуўся туды яшчэ ўчора.

Там яму сказалі, што забарона на выезд ідзе па лініі органаў юстыцыі і звязаная з тым, што пададзеная позва. Сёння ў Міністэрстве юстыцыі Гулаку так і не змаглі даць адказу, што ж гэта за позва.

Праваабаронца мяркуе, што яе можа і не быць увогуле, калі яна адсутнічае ў адзіным банку звестак.

«Даведку пра ўключэнне ў спіс мне не даслалі, як павінны былі, каб не пайшоў, то і не ведаў бы», — кажа Гулак. У яго зрываецца некалькі замежных паездак.

«Буду разбірацца, падаваць скаргі. Толькі не ведаю куды», — гаворыць праваабаронца.

Раней у спісы невыязных з краіны трапілі палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, рэдактар Андрэй Дынько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?