Маці Уладзіслава Кавалёва ў інтэрв’ю тэлеканалу Белсат пракаментавала рашэнне аб не прымяненні памілавання яе сына і Дзмітрыя Канавалава:

«Яны адпомсцілі майму сыну за тое, што ён сказаў праўду на судзе, яны адпомсцілі мне за тое, што я ездзіла ў Страсбург і распавяла ўсім, як асудзілі хлопцаў», — упэўнена жанчына.

Яна лічыць, што нездарма ёй з дачкой дазволілі ў нядзелю пабачыць Улада і паразмаўляць з ім ажно тры гадзіны:

«Яны ўжо тады ўсё ведалі, і Улад ведаў, а я ўсё ніяк не магла зразумець чаму ў яго такі позірк. Ён яўна штосьці мне хацеў сказаць.
Падчас тэракту загінула столькі людзей і вось гэтыя забойцы зараз пазбавяць жыцця яшчэ і майго сына, і Дзіму».

Любоў Кавалёва адзначае, што рашэнне прынятае яшчэ да напісання нагляднай скаргі. І дадае, што сёння адвакат Станіслаў Абразей павінен быў сустрэцца са сваім падабаронным.

Аднак яго не дапусцілі ў СІЗА КДБ да Уладзіслава Кавалёва.

***

Лукашэнка пастанавіў не прымяняць памілавання да асуджаных на смяротную кару за тэрарызм Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Паведамленне аб гэтым прагучала ў вячэрнім выпуску праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1».

Такое рашэнне Аляксандра Лукашэнкі абумоўлена «выключнай небяспекай і цяжкасцю наступстваў для грамадства ад учыненых злачынстваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?