Рэзалюцыя Сумара на цыркуляры аб «недапушчэнні беларусізацыі»: «Для арганізацыі выканання»
Згодна з ёй, цыркуляр павінен быць разасланы ў раёны.
У «Нашу Ніву» трапіў цыркуляр, спушчаны з Адміністрацыі прэзідэнта па вертыкалі.
Гэта загад чыноўнікам не дапускаць беларусіфікацыі і скарачэння ўжывання рускай мовы/
Дакумент датаваны 2 сакавіка.
Сёння мы атрымалі магчымасць апублікаваць яшчэ і рэзалюцыю старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. Згодна з ёй, цыркуляр павінен быць разасланы ў раёны: «Для арганізацыі выканання і давядзення да ведама зацікаўленых».
У сённяшніх умовах гэта азначае ўзмацненне русіфікацыі і рэкамендацыю не ўжываць нацыянальную мову. Імаверна, лукашэнкаўцы баяцца росту нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Каментары