Беларусь спыніла імпарт вінаў у бутэльках з Малдовы ў адказ на спыненьне паставак у Беларусь віна налівам. Мінгандлю Беларусі даслала ліст, у каторым рэкамэндавала спыніць выпуск акцызных марак для імпарту малдаўскіх бутэлькаваных він ды весьці пошук іншых рынкаў для закупкі.

Паводле зьвестак Аграпрамысловай агенцыі «Малдова‑він», у 2006 г. імпартавала з Малдовы вінаробнай прадукцыі на суму 36 млн даляраў, у тым ліку 1 млн 175,7 тыс дэкалітраў бутэлькаваных він на 16,5 млн даляраў, 2 млн 137,9 тыс. віна налівам (вінаматэрыялаў) — на 16,26 млн даляраў, 27,36 тыс. дэкалітраў шампанскіх він на 0,5 млн. даляраў, 54,6 тыс. дэкалітраў каньяку на 2,6 млн. даляраў.

Спыненьне паставак вінаў налівам выклікала згортваньне вытворчасьці на вінзаводах. Тлумачыцца яно тым, што Малдова аднаўляе пастаўкі віна ў Расею наўпрост, бо Масква зьняла санкцыі, накладзеныя на Малдову пэўны час таму. Пасьля гэтага Малдова масава пастаўляла віны ў Беларусь налівам, і, разьлітыя як беларуская прадукцыя, яны пасьля гэтага рээкспартаваліся ў Расею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?