У намінацыі «Пераклад» найлепшым быў прызнаны калектыў рэдакцыі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», які летась выдаў у перакладзе з ангельскай мовы кнігу Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці». Атрымлівалі прэмію перакладчыкі кнігі Юля Цімафеева, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Алена Пятровіч.

«Хэдлайнерам» цырымоніі быў Лявон Вольскі.

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

Уладзімір Някляеў.

Фундатарам прэміі выступіў расійскі бізнэсовец з беларускімі каранямі Павел Бераговіч.

Антон Францішак Брыль даслаў відэазварот з Цюрыха.

Зміцер Колас узнагароджвае Юлію Цімафееву.

Віктар Марціновіч атрымаў прэмію за электронны раман.

У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай». Яна выйшла ў электронным варыянце, з нагоды чаго Валянцін Акудовіч, віншуючы лаўрэата, пажартаваў: а на што вы, Віктар, паставіце мне аўтограф?

У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Не ўпаў жолуд». Лаўрэат жыве ў Цюрыху, ён прафесійны кампутаршчык, і прыехаць на цырымонію ўганаравання не змог. Але прыслаў відэазварот, у якім чытаў свае новыя вершы.

Усяго ў спісе намінантаў на прэмію было дзевяць пазіцыяў. І ўсе, хто не стаў лаўрэатам, атрымалі заахвочвальную прэмію.

Прэмію «Дэбют» летась заснавалі Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яна ўручаецца за найлепшую дэбютную кнігу года. Фундатарам прэміі выступіў расійскі бізнэсовец з беларускімі каранямі Павел Бераговіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?