«Лукашэнку не пакінулі магчымасці памілаваць беларускіх тэрарыстаў», — піша ў сваім каментары рэдактар інтэрнэт-газеты «Ежедневнік» Сяргей Сацук.

«Яно было прадыктавана тымі рэаліямі беларускай рэчаіснасці, якія былі створаны пасля абвяшчэння прысуду», — піша выданне.

«Любыя спробы прыплесці да гэтай справы палітыку і тым самым націснуць на Аляксандра Лукашэнку ўспрымаюцца ім у штыхі.

Сацук давярае вынікам следства, але мяркуе, што Канавалава і Кавалёва не трэ было караць смерцю, бо гэта дасць людзям падставы «думаць, што смяротнікі нешта такое ведалі, і таму іх забілі».
Пра іх ён піша, што гэта «гэта не жорсткія бандыты, а шмат у чым вынікі няправільнага выхавання школы, арміі, сям’і. Вынік правалу ідэалагічнай працы БРСМ з моладдзю. Абодва хлопца яшчэ ў самым пачатку свайго жыццёвага шляху».
Сацук таксама асуджае маму Кавалёва: «Шанцы на памілаванне ў яе ўсё ж былі, калі б яна не дала ўцягнуць сябе ў палітычныя гульні, і выбрала правільную стратэгію».
Сацук сцвярджае, што гэта праваабаронцы, у прыватнасці. Ірына Гразнова, рэкамендавалі Кавалёва ставіць пад сумнеў вынікі следства і апеляваць да міжнароднай грамадскасці.
Ён піша: «Сапраўды, калі суды выносяць палітычна матываваныя рашэнні ў дачыненні да праціўнікаў прэзідэнта, ціск Еўропы, ЗША і ўсёй сусветнай грамадскасці — гэта дзейсны рычаг,
які дапамагае абараніць рэпрэсаваных. Гэтыя дзеянні апраўданы, так як прэзідэнт ведае, што не мае рацыі і яго проста вымушаюць хоць і ўскосна, але прызнаць гэта». Але ў справе КіК не было палітычнага складніка, таму тут палітычны пратэст даў адваротны вынік.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?