Уладзімір Яроменак. Фота kurier.me.

Уладзімір Яроменак. Фота kurier.me.

15 сакавіка суддзя Сяргей Бандарэнка прыняў адпаведнае рашэнне. Нагляд за Уладзімірам устаноўлены на адзін год. На пасяджэнне маладога чалавека прывезлі ў кайданках з ізалятара, дзе ён адбывае адміністрацыйны арышт. 11 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Яроменку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве — у акцыі «Падцярыеся!». Раней ён яшчэ тройчы быў асуджаны на адміністрацыйныя арышты.

За ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 Уладзіміра Яроменку адправілі на 3 гады ў калонію. Летась яго памілаваў Лукашэнка.

Праваабаронца Наста Лойка адзначыла, што

памілаванне палітвязняў Лукашэнкам не азначае іх рэабілітацыю — судзімасць з іх не знятая.

І таму яны знаходзяцца на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў.

Праваабаронца лічыць, што такі хуткі разгляд справы Яроменкі спатрэбіўся для таго, каб спыніць актыўнасць маладафронтаўца перад 25 Сакавіка. Лойка не выключае, што

прэвентыўны нагляд можа быць выкарыстаны і да іншых актывістаў.

Так, 13 сакавіка на чарговыя суткі асудзілі былога палітвязня Паўла Вінаградава. Гэта другое адміністрацыйнае парушэнне, што дае падставу да ўвядзення абмежаванняў і ў адносінах да яго.

Асоба, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, абавязаная з’яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду; папярэдзіць орган унутраных спраў аб змене месцаў працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў. Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць прыходзіць да такой асобы ў любы час сутак. Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?