Вайна адмяніла футбол
У Македоніі адмененыя матчы чэмпіянату з-за сутыкненняў паміж македонцамі і албанцамі
Фота FFM.COM.MK
Футбольная федэрацыя Македоніі прыняла рашэнне прыпыніць чэмпіянат краіны па футболе з-за высокай небяспекі ўзнікнення новых міжэтнічных сутыкненняў паміж македонцамі і албанцамі.
Перанесеныя ў першую чаргу матчы 20-га тура вышэйшай лігі ў горадзе Цетава [у 2001 г. у гэтым горадзе успыхнуў ўзброены канфлікт] паміж клубамі «Шкендзія» — «Вардар» і «Цетакс» — «Напрэдак». Аднак паводле рэгламенту чарговы тур першынства не можа пачацца, пакуль не будуць згуляныя ўсе матчы мінулага туру, то ўвесь чэмпіянат будзе прыпынены на нявызначаны тэрмін.
Як паведамляе прэс-служба федэрацыі, адкладзеныя ўсе матчы бліжэйшага 21-га тура першынства краіны, а таксама 18-га тура ў другой лізе.
Некалькі сутыкненняў паміж албанцамі і македонцамі адбыліся ў пятніцу на тэрыторыі Македоніі, у тым ліку ў сталіцы Скоп’е.
gazeta.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ