Прафесар Крыштаповіч: Радзівілы, Сапегі, Агінскія не маюць нічога супольнага з беларускай ментальнасцю — відэа
А гісторыю ВКЛ трэба выкінуць на звалку гісторыі.
15 сакавіка ў Мінску адбыўся круглы стол «Рэлігійны фактар нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Намеснік дырэктара
«праграма імпартазамяшчэння ідэй — ідэй, якія актыўна навязваюцца нам сёння».Сярод такіх ён назваў ідэі агрэсіўнай канкурэнцыі, асабістага поспеху, меркантыльнасці і іншыя.
«Мы павінны культываваць і развіваць нашы нацыянальныя традыцыі, — заклікаў вучоны. — Праўда, часам пад імі пачынаюць прапагандаваць такія традыцыі, якія, я лічу, не маюць нічога агульнага з ментальнасцю нашага народа.
Калі ў нашу беларускую культуру цягнуць Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх як прадстаўнікоў беларускіх шляхетных родаў. Гэтыя імёны прыналежаць іншай культуры, іншай ментальнасці».
На думку прафесара,
«спробы вывесці беларускую ідэнтычнасць з так званага Вялікага княства Літоўскага ляжаць у баку ад рэальнага працэсу нашага духоўнага ўмацавання і развіцця»
«Спецыфіка беларускай ментальнасці склалася такім чынам, што яна фармавалася ў рамках самога народа — сялянства і мяшчанства. Вышэйшага этнічнага саслоўя не было, яно было дэнацыяналізаваным», — перакананы Леў Крыштаповіч.
Каментары