Санкцыі супраць Беларусі могуць прывесці да страт у Латвіі памерам 480,9 млн. еўра, заявіла парталу Nozare.lv генеральны дырэктар Латвійскай канфедэрацыі работадаўцаў Ліга Менгелсоне.

Ёсць сур’ёзная рызыка, што санкцыі закрануць адну з прыярытэтных галін эканомікі Латвіі — транспарт,

дадала Менгелсоне. Калі санкцыі будуць накіраваныя супраць беларускіх прадпрыемстваў, звязаных з транзітам нафты і вугалю, скароціцца абарот грузаў на чыгунцы.

Гэта 57% агульнага аб’ёму перавозак, 3% унутранага валавога прадукту і 8,1% бюджэтных даходаў краіны.

Менгельсоне падкрэсліла, што Латвіі не трэба баяцца апынуцца ў меншасці ў ЕС па «беларускім пытанні», адстойваючы ўласныя эканамічныя інтарэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?