Банкі Ірана адключаць ад глабальнай сістэмы Swift (Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) ужо ў гэтую суботу, адключэнне пройдзе ў рамках ўзмацнення жорсткасці санкцый Еўрасаюза.
«Адключэнне Ірана — беспрэцэдэнтны крок для Swift. Гэта наўпроставы вынік міжнародных і шматбаковых дзеянняў па ўзмацненні фінансавых санкцый супраць Ірана», — заявіў кіраўнік Свіфта Лазара Кампас.
Сістэма Swift забяспечвае асноўную масу міжнародных плацяжоў, праз яе штодня праходзіць каля 18 млн плацежных даручэнняў паміж банкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі па ўсім свеце. Такім чынам, адключэнне ад сістэмы азначае фінансавую ізаляцыю Ірана і сур’ёзны ўдар па нафтавай прамысловасці краіны.
Эксперты лічаць, што гэты крок выкліча цяжкія наступствы і для іранцаў, якія пражываюць за мяжой, бо яны не змогуць пераводзіць грошы дадому.
Swift раней ніколі не прымаў такіх захадаў, у гэты раз Еўрасаюз і ЗША пайшлі ў сваіх санкцыях далей, чым
Увядзенне жорсткіх эканамічных санкцый супраць урада і цэнтрабанка Ірана звязана з ядзернай праграмай краіны і з тым, што Іран ставіць сабе ў якасці доўгатэрміновай мэты знішчэнне Захаду. Захад асцерагаецца, што Тэгеран можа стварыць ядзерную зброю. Іран настойвае на выключна мірным характары сваёй праграмы.