Уладальнік Tut.by Юрый Зісер падтрымаў уладальніка інтэрнэт-выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. Нагадаем, што Сацук звінаваціў праваабаронцаў, што яны «не пакінулі» Лукашэнку магчымасці памілаваць Кавалёва.
Логіка ў Зісера такая: «Калі б апазіцыя сапраўды хацела вызвалення Кавалёва, ёй трэба было б проста мудра прамаўчаць, дэманструючы сваю нібыта незацікаўленасць ў выніку справы. А ўжо потым радавацца. Несумненна, палітызацыя заклікаў аб памілаванні згуляла вырашальную ролю ў адмове ад памілавання. Затое нашы палітыкі чарговы раз белыя і пухнатыя: яны добрыя, улада злая. Улада то злая, але чаму палітыкі, знарок справакавалі ўладу на смяротнае пакаранне — добрыя?»
Гэты камент Зісер пакінуў у Фэйсбуку, дзе фрэнды зладзілі Сацуку абструкцыю ў сувязі з ягоным выказваннем.