Як распавялі агенцтву Франс Прэс прадстаўнікі дыпламатычных колаў ЕС,

Эштан выказала меркаванне, што паслы павінны вярнуцца ў Беларусь да саміта кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, які пройдзе 22–23 сакавіка. Як чакаецца, на гэтай сустрэчы могуць быць прыняты новыя санкцыі ў дачыненні да Мінска.

27 паслоў краін ЕС былі адкліканыя з Беларусі ў канцы лютага. Гэтаму папярэднічала вяртанне на радзіму высокапастаўленых беларускіх дыпламатаў з Варшавы і Брусэля, а таксама рэкамендацыі беларускіх уладаў польскаму амбасадару і прадстаўніку ЕС пакінуць Мінск.

Адкліканне дыпламатаў адбылося пасля рэакцыі лукашэнкаўцаў на ўвядзенне з боку ЕС чарговых санкцыяў у дачыненні да Беларусі. 27 лютага яшчэ 20 лукашэнкаўцаў былі дадаткова ўнесены ў «чорны спіс» асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. У іх лік патрапілі высокапастаўленыя сілавікі і суддзі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій.

15 сакавіка ў МЗС Беларусі заявілі: пытанне аб вяртанні паслоў беларускія ўлады плануюць разглядаць пасля 23 сакавіка. Каментуючы журналістам інфармацыю аб тым, што ЕС нібыта гатовы прыняць рашэнне аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына сказала:

«У нас няма такой інфармацыі. Аднак, разважаючы разумна, аб якім вяртанні еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў»,
 — паведамляе БелаПАН.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?