Паведаміў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.

«Сёння ў Мінску назіраецца вельмі вялікая ямачнасць, якую можна ахарактарызаваць як крытычную. Усе раённыя арганізацыі „Рамаўтадара“ і сам „Гаррамаўтадар“ зараз працуюць у аўральным рэжыме — з падоўжаным днём, у выхадныя і святочныя дні. Ліквідуем гэтую крытычную ямачнасць», — сказаў Глінскі.

Ён растлумачыў, што крытычнай ямачнасць лічыцца пры глыбіні выбоіны больш як 5 см.
Ямы ў першую чаргу ліквідуюцца ў цэнтры горада, а таксама на каркасных вуліцах у кожным раёне.

Укладка асфальту на адным квадратным метры пры ліквідацыі ям на дарогах каштуе каля 220 тысяч рублёў, паведаміў Глінскі. Паводле яго слоў, сёлета неабходна будзе зараўняць ямы на плошчы 66 тыс. кв. м, ужо выкананы работы на плошчы 5,5 тыс. кв. м.

На гэты рамонт і ўтрыманне вуліц сёлета выдзелена каля 225 млрд. рублёў, з якіх каля 70 млрд. ужо асвоены, паведаміў гендырэктар.

Капітальна плануецца адрамантаваць 14 вуліц — столькі ж, колькі і летась.
Сярод такіх аб’ектаў ён назваў вуліцы Бельскага, Пінскую, Гусоўскага, Багдановіча, Харужай і плошчу Я.Коласа. На капітальны рамонт выдзелена 130 млрд. рублёў.

Пры капітальным рамонце, зазначыў гендырэктар, выкарыстоўваецца асфальт павышанай дэфармацыйнай устойлівасці, у вытворчасці якога прымяняюцца спецыяльныя дабаўкі. «Калі летась гэтыя кампаненты мы куплялі за мяжой, то зараз яны вырабляюцца на нашым заводзе „Макрадар“, іх кошт на 25–30% ніжэйшы за германскі аналаг», — заўважыў Глінскі.

Ён таксама паведаміў, што цяпер праходзіць абследаванне праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці. У 2013 годзе тут часткова будзе заменена дарожнае пакрыццё і ўкладзена тратуарная плітка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?